Вікісховішча:Выкарыстаньне зьместу па-за «Вікімэдыяй»

This page is a translated version of a page Commons:Reusing content outside Wikimedia and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Reusing content outside Wikimedia and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:REUSE

Фундацыя «Вікімэдыя» не валодае амаль ніякім зьместам на бачынах «Вікімэдыі». Замест гэтага зьместам валодаюць яго асобныя стваральнікі. Аднак амаль усім разьмешчаным ў Вікісховішчы зьместам магчыма вольна карыстацца з улікам пэўных абмежаваньняў (у шматлікіх выпадках). Вам ня трэба атрымліваць канкрэтную заяву пра дазвол ад дазваляльніка зьместу, калі не жадаеце скарыстаць працу згодна з умовамі, адрознымі ад таго, што кажа дазвол.

  • Зьмест згодна з дазволамі адкрытага зьместу магчыма скарыстаць без патрэбы зьвязвацца з дазваляльнікам, але ўсё ж майце на ўвазе, што некаторыя дазволы патрабуюць, каб:
    • спачатнага стваральніка пазначылі;
    • вызначылі канкрэтны дазвол пры выкарыстаньні (у тым ліку, каб у некаторых выпадках заявілі пра або спаслаліся на ўмовы дазволу); і
    • вашыя зьмяненьні таксама былі пад падобным вольным дазволам, калі зьмяняеце твор.
  • Зьмест у грамадзкім набытку можа ня мець строгага праўнага патрабаваньня пра пазначэньне аўтарства (у залежнасьці ад правападлегласьці выкарыстаньня зьместу), але яго раюць пазначыць, каб падаць слушнае паходжаньне.

Хоць пададзеныя для кожнай выявы зьвесткі пра аўтарскае права і дазвол лічаць дакладнымі, Фундацыя «Вікісховішча» не дае парукі адносна стану аўтарскага права або слушнасьці ўмоваў дазволу. Вам варта праверыць стан аўтарскага права на кожную выяву, як пры атрыманьні выяваў зь іншых крыніцаў, калі вы вырашылі скарыстаць файлы зь Вікісховішча.

Могуць прымяняцца іншыя абмежаваньні. Яны могуць улучаць таварныя знакі, патэнты, правы асобы, маральныя правы, права на прыватнасьць і іншыя шматлікія праўныя справы, незалежныя ад аўтарскага права і моцна адрозныя паводле правападлегласьці.

Як адпавядаць патрабаваньням дазволу на файл

Пстрыканьне на выяве або мэдыяфайле ў Вікісховішчы[1] прывядзе вас на старонку зьвестак пра той файл. Яна пералічвае пададзеныя запампоўвальнікам зьвесткі, улучна са станам аўтарскага права, праваўласьнікам і ўмовамі дазволу.

Спасылку на ўвесь тэкст дазволу ўлучаюць на старонцы апісаньня файла, за выняткам матэрыялаў меркавана ў грамадзкім набытку. Некаторыя дазволы таксама маюць даступнае падсумаваньне. Калі ласка, прачытайце поўныя дазволы наконт праўных падрабязнасьцяў. Ні Фундацыя «Вікімэдыя», ні стваральнікі матэрыялу на бачынах «Вікімэдыі» не даюць праўнай парады. Вам варта зьвязацца з прыдатным праўным прафэсіяналам у вашай правападлегласьці, калі патрэбныя зьвесткі пра тое, які дазвол датычыць вашага асаблівага становішча.

Як скарыстаць файл Вікісховішча:

  Пацьвердзіце, што файл даступны на ўмовах прыдатнага для вас дазволу. Напрыклад, калі дазвол патрабуе, каб вытворныя працы трымаліся аднолькавага дазволу (дазволы «Творчых грамадаў» называюць гэта «аднолькавымі ўмовамі распаўсюду»), гэта можа ня быць прыдатным для вас.

  • Калі файл даступны згодна са шматлікімі дазволамі, можаце скарыстаць усялякі зь іх. Калі ніводны з дазволаў не прыдатны для час, можаце паспрабаваць зьвязацца са стваральнікам і дамовіцца пра адмысловае пагадненьне. Інакш вам варта скарыстаць іншы файл.
  • Правярайце дазвол і акалічнасьці. Хоць зьвесткі пра аўтарскае права і дазвол, пададзеныя для кожнай выявы, лічаць дакладнымі, Фундацыя «Вікімэдыя» не дае парукі адносна стану аўтарскага права або слушнасьці ўмоваў дазволу. Вам варта праверыць стан аўтарскага права на кожную выяву як пры атрыманьні выяваў зь іншых крыніцаў, калі вырашыце скарыстаць файлы зь Вікісховішча.
    • Заўвага: часта выдаўцы бяруць працы ў грамадзкім набытку і перавыдаюць іх паводле ўласнага аўтарскага права. Гэта можа быць законна, але гэта не ўплывае на стан грамадзкага набытку спачатнай працы. Калі пазначыце працу яе паходжаньнем (адкуль вы яе атрымалі і тая паходзіць спачатна) і імем стваральніка, гэта можа дапамагчы вам, калі спрэчка з такім выдаўцом узьнікне пазьней.

  Абдумайце абмежаваньні па-за аўтарскім правам: у некаторых краінах такія абмежаваньні (неад’емныя маральныя правы і іншыя абмежаваньні) могуць датычыць файла наконт пэўнага карыстаньня. Напрыклад, камэрцыйнае карыстаньне выявамі людзей можа патрабаваць выразнай згоды прадмета, а ня толькі стваральніка выявы (глядзіце Вікісховішча:Фатаграфіі вызначаных людзей#Асаблівасьці краінаў і Вікісховішча:Правы асобы).

  Скарыстайце яго: запампуйце або спашліцеся на файл і скарыстайце яго. (Глядзіце Вікісховішча:Выкарыстаньне зьместу па-за «Вікімэдыяй»/тэхнічна.)

  Пазначэньне аўтарства: падайце яго, калі патрабуецца.

  • Калі праваўласьнік (звычайна стваральнік зьместу[2]) удакладніў як, упэўніцеся, што трымаецеся гэтага. Калі праваўласьнік не ўдакладніў, як пазначыць аўтарства, але дазвол патрабуе яго пазначэньня, глядзіце Вікісховішча:Радок прызнаньня для даведкі, як зрабіць гэта.
  • Заўвага: асоба, якая запампавала працу ў Вікісховішча, можа быць стваральнікам спачатнага зьместу або не (той мог запампаваць вольны зьмест зь іншага месца). У любым разе стваральніка спачатнага зьместу звычайна згадваюць у разьдзеле падсумаваньня пра файл у якасьці творцы. Калі запампоўвальнік — не стваральнік зьместу, то варта прызнаць такога стваральніка, а не запампоўвальніка.

  Удакладніце падрабязнасьці дазволу: калі дазвол патрабуе ад вас падаць або спаслацца на копію дазволу, зрабіце гэта.

  Даваньне дазволу на вытворнікі: калі ствараеце грунтоўна новую працу з выкарыстаньнем файла («вытворная праца»), а дазвол на яго патрабуе ад вас надаць дазвол на вытворнік пэўным чынам, упэўніцеся, што трымаецеся гэтага.

Патрабаваньні дазволаў у частым ужытку

Спасылку на ўвесь тэкст дазволу ўлучаюць на старонку апісаньня файла, за выняткам матэрыялаў, меркавана, у грамадзкім набытку. Некаторыя дазволы таксама маюць падсумаваньне. Калі ласка, цалкам прачытайце дазволы наконт праўных падрабязнасьцяў. Ні Фундацыя «Вікімэдыя», ні стваральнікі матэрыялу на бачынах «Вікімэдыі» не даюць праўнай парады. Варта зьвязацца з адпаведным праўным прафэсіяналам у вашай прапападлегласьці, калі патрэбуюцца зьвесткі, як дазвол датычыць вашага канкрэтнага становішча.

  Тэкст
Тэкст на Вікісховішчы належыць спачатнаму дапісчыку і выдаецца згодна з дазволам «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 3.0 і Ліцэнзіяй вольнай дакумэнтацыі ГНУ[3].
  Выявы і іншыя мультымэдыя
Амаль усе выявы і іншыя мультымэдыя на Вікісховішчы пад пэўным відам вольнага дазволу (звычайна пад дазволам «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства або з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах ці пад Ліцэнзіяй вольнай дакумэнтацыі ГНУ; глядзіце Вікісховішча:Дазволы) альбо ў грамадзкім набытку. Кожны мэдыяфайл мае акрэсьленьне свайго дазволу на старонцы апісаньня файла.

  Вікісховішча:Выкарыстаньне зьместу па-за «Вікімэдыяй»/дазволы зьмяшчае пэўныя парады наконт патрабаваньняў такіх дазволаў у частым ужытку, як то дазволы «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства («ТГ» ПА) або з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах («ТГ» ПА-АУ), Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ (ЛВД ГНУ) і Агульны грамадзкі дазвол (АГД) або Меншы агульны грамадзкі дазвол (МАГД).

Як скарыстаць файл

Можаце атрымаць доступ да файла для выкарыстаньня, спампаваўшы яго або спаслаўшыся на яго наўпрост, калі вызначылі, як выканаць патрабаваньні дазволу на файл.

Запампоўка

Асноўны спосаб: на старонцы апісаньня файла кожнай выявы існуе спасылка на выданьне ў поўным разрозьненьні. Пстрыкніце правай клявішай мышы па гэтай спасылцы і абярыце «Захаваць як...», каб запампаваць файл у поўным разрозьненьні. (Калі карыстаецеся кампутарам «Макінтош», утрымлівайце клявішу «кантроль» пры націсканьні на спасылку мышкай, затым абярыце «Захаваць як...»)

Гарачыя спасылкі або «Імгненнае Вікісховішча»: Магчыма скарыстаць файлы наўпрост на Вікісховішчы ў межах іншай вэб-бачыны шляхам наладкі вікі Мэдыявікі з дапамогай «Імгненнага Вікісховішча», каб файлы Вікісховішча было магчыма скарыстаць настолькі ж лёгка як у Вікіпэдыі. Наўпроставае выкарыстаньне файла Вікісховішча праз укладаньне яго УЛР таксама магчымае, але гэтага ня раюць. Глядзіце Вікісховішча:Выкарыстаньне зьместу па-за «Вікімэдыяй»/тэхнічна. У дадатак вам варта заўжды правяраць, ці выканалі патрэбы скарыстанага файлам дазволу, калі карыстаецеся файлам зь Вікісховішча, бо, напрыклад, дазвол «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах («ТГ» ПА-АУ) 3.0 патрабуе, каб вы пазначылі творцу і дазваляльніка працы «разважна адносна носьбіта або спосабаў» (дазвол па-анг.).


Скарыстайце дапаможныя прылады

 

Даступная прылада, каб дапамагчы вам скарыстаць файлы па-за Вікісховішчам, улучна з запампоўкай і стварэньнем заяваў пра пазначэньне аўтарства (радкі прызнаньня). Прылада патрабуе:

  • іншага чым «Інтэрнэт Эксплорэр» аглядніка (напрыклад, «Жарліса», «Хром», «Опэру»);
  • уключаны «Явасцэнар»;
  • уключэньня афармленьня «Вэктар» або «Монакніга» ў вашых наладах удзельніка Вікісховішча, калі ўвайшлі. («Вэктар» — дапомнае афармленьне; калі вы не зьмянілі гэтага, вашае афармленьне — «Вэктар».)

Прылада стварае кнопкі над выявай (калі вы ўвайшлі) або ўверсе справа (калі не). Глядзіце Дапамога:Дастасунак-Стокфота наконт падрабязнасьцяў.

«Утваральнік пазначэньня»

«Утваральнік пазначэньня» спрашчае карыстаньне выявамі, выпушчанымі пад дазволамі «Творчых грамадаў» у Вікіпэдыі і Вікісховішчы. Яго распрацавалі, каб дапамагчы выканаць умовы гэтага дазволу і спрасьціць карыстаньне выявамі пад вольным дазволам.


Сувязь з запампоўвальнікам або стваральнікам зьместу

Калі жадаеце скарыстаць зьмест паводле адрозных ад заяўленых у дазволе ўмоваў або дакладна праверуць стан аўтарскага права пры адчуваньні такой патрэбы, асоба, якая зьмясьціла той зьмест на сэрвэры «Вікімэдыі», можа здолець дапамагчы. Запампоўвальніка згадваюць на старонцы апісаньня файла ў разьдзеле «гісторыя файла».

У некаторых выпадках можаце зьвязацца з запампоўвальнікам, каб высьветліць больш пра стан аўтарскага права на выяву, або наконт зьвестак пра спачатнага стваральніка. Такі стваральнік выявы можа пажадаць надаць дадатковы дазвол і мець доступ да выяваў у вышэйшым разрозьненьні, чым у прадстаўленых на сэрвэрах «Вікімэдыі».

Фундацыя «Вікімэдыя» агулам ня можа дапамагчы ў месцавызначэньні ўдзельнікаў, якія ўнесьлі матэрыял. Можаце паспрабаваць зьвязацца з удзельнікамі самі некалькімі спосабамі:

  1. Некаторыя маюць такія зьвесткі для сувязі, як імя і адрас або тэлефонны нумар, на сваёй старонцы ўдзельніка.
  2. Калі вы ўвайшлі: зь некаторымі магчыма зьвязацца праз электронную пошту шляхам націсканьня па спасылцы «Email this user» у прыладапаліцы на старонцы ўдзельніка.
  3. Можаце пакінуць паведамленне на старонцы гутарак, націснуўшы на ўкладку «Discussion» ўверсе старонкі ўдзельніка і затым пстрыкнуўшы па ўкладцы «Add topic», што ўзьнікае побач з укладкай «Edit», калі старонка абмеркаваньня бачная. Увядзіце вашае паведамленьне і пстрыкніце «Publish changes». (Вашае паведамленьне стане бачным для грамадзкасьці.)
  4. Спасылку на крыніцу (напрыклад, старонку «Флікра») часта ўлучаюць у апісаньне файла на Вікісховішчы, калі вольны зьмест уносяць у Вікісховішча зь іншага месца. Гэтая крыніца можа мець дадатковыя зьвесткі для сувязі са стваральнікам зьместу.

Заўвагі

  1. Упэўніцеся, што зьмест, які жадаеце скарыстаць, насамрэч месьціцца на Вікісховішчы, а не на іншым мясцовым праекце «Вікімэдыі» (праверце, каб УЛР казаў commons.wikimedia.org, а ня штосьці іншае). Іншыя праекты маюць іншыя правілы дазвоалаў, а некаторыя дазваляюць «сумленнае карыстаньне» несвабодным зьместам. Перад выкарыстаньнем такога несвабоднага зьместу вам варта праверыць, ці вашае задуманае карыстаньне матэрыялам сумяшчальнае з сумленным карыстаньнем, сумленным абыходжаньнем або раўназначанымі ўмовамі прымянімага на месцы закону аб аўтарскім праве, або атрымаць дазвол наўпрост ад праваўласьніка. Гэта не адрозьніваецца ад хапаньня выявы адкуль заўгодна ў Сеціве.
  2. Пры адсутнасьці выразнай перадачы ўласнасьці спачатны стваральнік звычайна — уласьнік працы пад аўтарскім правам. У абставінах, дзе вольны дазвол патрабуе пазначэньня аўтарства, стваральнік спачатнага зьместу мае атрымаць прызнаньне.
    • Тэкст: дапісчык кавалка тэксту будзе асобай, якая зрабіла рэдагаваньне, зьмясьціўшы яго на старонцы; глядзіце ўкладку «гісторыя зьменаў» на дарэчнай старонцы.
    • Выявы і мультымэдыя:
      • запампоўвальнік выявы або часткі мультымэдыя — асоба, якая зьмясьціла яе на сэрвэр «Вікімэдыі».
      • Запампоўвальнік можа быць стваральнікам спачатнага зьместу або не (той мог запампаваць вольны зьмест сюды зь іншага месца). У любым разе стваральніка спачатнага зьместу звычайна згадваюць у разьдзеле падсумаваньня пра файл у якасьці творцы.
  3. З прычыны таго, што асобы захоўваюць аўтарскае права на сваю працу, яны могуць прапанаваць свой унёсак згодна зь іншымі дазволамі або перадаць яго ў грамадзкі набытак. Гэта рэдкая справа для тэксту на Вікісховішчы.

Глядзіце таксама

Дапамога

Спосабы атрыманьня дапамогі